22.03.2019 / 13:38

Напярэдадні #БНР101 гурт РСП выпусціў першую песню па-беларуску  паслухайце проста тут

Напярэдадні 25 сакавіка гурт «Разбітае Сэрца Пацана» прэзентуе песню «Мая мінуўшчына». Гэта першая песня па-беларуску ад гурта, чыёй фішкай было выкананне песень на трасянцы.

«Мая мінуўшчына» была створаная яшчэ ў сярэдзіне 90-х, выконваў яе гурт «Склеп» (праект Дзяніса Тарасенкі). Потым былі доўгія годы забвення, і вось яна мае новае гучанне ў выкананні РСП.

Словы і музыка: Дзяніс Тарасенка
Вокладка: Ганна Клокава

24 сакавіка РСП выступяць у Кіеўскім скверы Мінска на святкаванні #БНР101, а 25 красавіка гурт ладзіць вялікі сольны канцэрт у клубе Рэпаблік. Больш інфармацыі — на Afisha.nn.by!

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру