president.gov.by
Парадак у гарадах павінны падтрымліваць не толькі камунальныя службы, але і самі жыхары. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Баранавічаў і Баранавіцкага раёна, піша БелТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перад яго прыездам Баранавічы прывялі ў парадак. Адзін з жыхароў нават выказаўся ў сродках масавай інфармацыі за тое, каб прэзідэнт прыязджаў да іх як мага часцей, тады ў горадзе заўсёды будзе парадак.
«Горад прывялі ў парадак, нешта пафарбавалі, адрамантавалі. Гэта натуральна. У сілу асаблівасцяў майго характару я не пераношу, калі нехта ў госці прыязджае і ў хаце не прыбрана. Гэта элементарна. Таму тыя, якія пакутуюць і крытычна ставяцца, хай не пакутуюць. Яны таксама, калі госць прыязджае, прыбіраюць, падмятаюць, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — А тыя, хто заклікае мяне прыязджаць сюды хоць бы адзін раз у год (тады тут навядуць парадак), памыляюцца. Пасля майго прыезду вы самі будзеце наводзіць парадак, будзеце ўтрымліваць горад у такой жа чысціні, як я цяпер бачыў, а вы бачыце ўжо некалькі дзён».
«Горад у парадку, але я вельмі баюся, што вы траціце на гэта лішнія грошы. Ні ў якім разе нельга траціць грошы на гэта — людзі павінны прыбіраць самі.
Так, калі вуліцу, асфальт падрамантаваць і іншае — які чалавек гэта будзе рабіць? Гэта ужо мы, дзяржава, павінны адказваць, — падкрэсліў ён. — Нам людзей папракаць няма за што. Калі мы арганізуем, нашы людзі адклікаюцца з задавальненнем. Беларусы — гэта ўсё ж такі акуратны народ. Яны ганарацца чысцінёй свайго горада, сваёй вёскі, але трэба арганізаваць, трэба папрасіць іх. Трэба іх прыцягнуць да гэтага».