22.03.2019 / 15:51

З-пад жылога дома ў Амерыцы выцягнулі некалькі дзясяткаў грымучых змей

У амерыканскім горадзе Олбані, штат Тэхас, з-пад жылога дома дасталі дзясяткі грымучых змей. Пра гэта паведамляе KXAN-TV.

Жыхар горада забраўся пад будынак, каб высветліць, чаму барахліць кабельнае тэлебачанне. Ён заўважыў некалькі змей, хутка выпаўз вонкі і патэлефанаваў у кампанію Big Country Snake Removal, якая займаецца адловам такіх гадаў.

«Мы прыехалі каля абеду, — распавядае ўладальнік фірмы Нэтан Хокінс (Nathan Hawkins). — Я залез уніз і адразу ж убачыў, што іх куды больш, чым некалькі». У выніку яму ўдалося злавіць 45 грымучых змей.

«Самае цікавае, што гаспадары бачылі толькі некалькі штук у год, — адзначае Хокінс. — Двор вельмі дагледжаны, дом таксама добры і чысты». Паводле яго слоў, у адрозненне ад грызуноў, якіх прыцягваюць антысанітарныя ўмовы, грымучыя змеі могуць пасяліцца дзе заўгодна. «Ім усё роўна, добры ў вас дом або не і які аўтамабіль вы водзіце, — кажа ён. — Змей хвалюе толькі выжыванне».

Хокінс сцвярджае, што ў яго практыцы былі выпадкі, калі ў адным месцы збіралася больш за 45 гадаў. Тры гады таму Big Country Snake Removal злавіла 88 змей, якія пасяліліся пад домам аднаго з кліентаў кампаніі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру