22.03.2019 / 13:56

СБУ абвінаваціла Расію ў падрыхтоўцы тэракта ў метро Харкава ВІДЭА 4

Фота СБУ

Служба бяспекі Украіны затрымала жыхара Харкава, які падазраецца ў падрыхтоўцы выбуху на адной з станцый гарадскога метро.

Як паведамілі ў СБУ, спецслужбы Расіі завербавалі мужчыну, каб ён зладзіў тэракт перад выбарамі прэзідэнта Украіны. За гэта яму заплацілі 15 тысяч даляраў.

Расійскія спецслужбы, па версіі следства, перадалі мужчыну выбуховае прыстасаванне магутнасцю 600 грамаў трацілу. Аператыўнікі СБУ загадзя выйшлі на падазраванага і замянілі выбухоўку на муляж. Мужчыну затрымалі, калі ён заклаў прыладу ў метро. Яго падазраюць у замаху на тэракт.

9
Максим Дизайнер / Адказаць
22.03.2019 / 14:50
Классика перед выборами
14
Брыдкая пачвара / Адказаць
22.03.2019 / 15:20
Як сказаў класік -Не верю! . Самый цікавый эпізод з падменай. Бо цяжка зрабіць ,не выклікаючы падазронаў. Хутчэй усяго правакацыя ўлад і СБУ перад выбарам у нелаяльным горадзе. Быццам глядзіце, што рыхтуюць т.з. прарасейскія суполкі. Думаю, затрыманныя праз які месяц будуць гуляць на воле с кішэнямі грошаў, ці раптоўна сканаюць да суда за кратамі
4
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
22.03.2019 / 16:07
Что процентов что это российский след. Надо срочно Бабича из Беларуси выслать. Он может быть тоже ездит и присматривается.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру