22.03.2019 / 15:44

Geely паказала дальнабойны электраседан за $22 тысячы 4

Кампанія Geely паказала на здымках свой новы электракар GE11, які будзе прадавацца не толькі на кітайскім рынку, але і ў Еўропе, і ў ЗША.

У базавай камплектацыі электракар, які ў серыйную вытворчасць паступіць пад маркіроўкай Jihe A, абсталяваны маторам на 163 к. с. і батарэяй на 52 кВт·гадзіну. На адным зарадзе аўто зможа праехаць 410 км.

Больш магутная версія атрымае 62 кВт·г, яна будзе здольная пакрываць да 500 км на адным зарадзе. Нягледзячы на прыстойны запас ходу, дынаміка Jihe A не надта ўражвае. Аўто зможа развіць хуткасць да 150 км/г.

3
Туш / Адказаць
22.03.2019 / 17:52
дынаміка Jihe A не надта ўражвае. Аўто зможа развіць хуткасць да 150 км/г
https://nn.by/?c=ar&i=227436

У РБ на такой максімальный хуткасці ніхто не ездзіць, таму добрая машына. Мяркую, што калі будуць выпускаць у Барысаве, то будзе карыстацца попытам. Гэта нашмат лепей, чым смярдзець бензінам і аддаваць 50% кошту аўто на топліва.
2
Спартовец / Адказаць
23.03.2019 / 09:25
За электракарамі будучыня, нафце гамон!
3
Libertarian / Адказаць
23.03.2019 / 14:41
Бяру! 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру