Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся на захадзе Ганы. Пра гэта паведаміла мясцовае выданне Mynewsgh. Паводле інфармацыі партала, у катастрофе загінулі больш за 70 чалавек.

Партал Aricanews паведамляе аб 50 ахвярах. Улады пакуль не скончылі падлік загінулых.

Аўтобусы сутыкнуліся лоб у лоб. Адзін з іх загарэўся, і ўсе пасажыры загінулі на месцы. Іншы аўтобус перакуліўся і заехаў у кювет, частка пасажыраў выжыла. Параненыя былі дастаўлены ў мясцовыя шпіталі.

Аварыя адбылася ў вёсцы Амома, на шашы паміж Тамале і горадам Кінтампа. Дакладная прычына здарэння пакуль не ўстаноўлена. Прычынай аварыі магло стаць тое, што кіроўца аднаго з аўтобусаў заснуў за рулём і выехаў на сустрэчную паласу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0