22.03.2019 / 14:50

У вартаўніка царквы скралі 8 тысяч рублёў разам з тумбачкай, правярнуўшы няхітрую аперацыю для адводу вачэй ВІДЭА 1

Пра выпадак піша СК.

У студзені двое мужчын у стане алкагольнага ап'янення ў адной са сталічных цэркваў выкралі тумбачку з 8 тысячамі рублёў. Неўзабаве па падазрэнні ў здзяйсненні крадзяжу супрацоўнікі міліцыі затрымалі 33-гадовага і 41-гадовага мужчыну.

Момант вынасу тумбачкі трапіў на відэа

Тумбачка належала вартаўніку царквы. Ён пражываў на здымнай кватэры, таму вырашыў захоўваць свае зберажэнні ў тумбачцы ў пакоі вартаўнікоў, пра што распавёў усім, хто працаваў у царкве.

Мужчыны раней працавалі пры царкве і ведалі пра месца захоўвання грошай. Аднойчы ўвечары яны прыйшлі ў царкву, нібыта сустрэцца са старымі знаёмымі. Адзін з абвінавачаных пайшоў у туалет і разліў там вядро вады. Затым паклікаў супрацоўнікаў царквы, пры гэтым сказаўшы, што прарвала трубу. Пакуль супрацоўнікі царквы ліквідоўвалі «патоп», абвінавачаныя вынеслі тумбачку, пасля чаго змешчаныя ў ёй грошы падзялілі.

Яны затрыманыя і змешчаныя пад варту.

0
mikola ramanau / Адказаць
23.03.2019 / 17:16
Idyioty !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру