22.03.2019 / 15:05

На мітынгах у Казахстане зноў прайшлі затрыманні

У ходзе антыўрадавых мітынгаў у Алматы і Астане прайшлі затрыманні

На вуліцы Алматы выйшлі дзясяткі чалавек, некаторыя з іх неслі ў руках сінія паветраныя шарыкі. СМІ паказваюць, што пратэсты арганізаваў беглы банкір і апазіцыйны палітык Мухтар Аблязаў, які хаваецца ў Францыі.

Па дадзеных «Радыё Азатык», у Астане былі затрыманыя больш за дзесяць чалавек, супрацоўнікі спецпадраздзяленняў паліцыі адправілі іх у службовыя аўтобусы. У Алмаце да апоўдня 22 сакавіка таксама былі затрыманыя больш за дзесяць чалавек. Людзі выказвалі незадаволенасць палітыкай, якая праводзіцца ўладамі, а таксама ініцыятывай перайменаваць Астану ў Нурсултан.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру