22.03.2019 / 15:18

Зняволеныя калоніі ў Расіі ўваткнулі сабе ў жываты цвікі ў знак пратэсту супраць катаванняў

Зняволеныя з Чачні зрабілі гэта ў калоніі № 5 у Мардовіі (Расія), пратэстуючы такім чынам супраць здзекаў з боку персаналу, паведамляе «Каўказ. Рэаліі».

Па дадзеных выдання, дзесяць чалавек уваткнулі сабе ў жываты цвікі. Ім была аказана медыцынская дапамога.

У мардоўскай калоніі № 5 ўтрымліваюцца зняволеныя з ліку былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У 2017 годзе «Новая газета» пісала пра рэгулярныя выпадкі катаванняў у гэтай калоніі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру