Алхімікі, West Records, 2008

Слава піяр‑службе спевака. Яго прозвішча запомнілася адразу і назаўжды пасля інтэрнэт‑рассылкі «Віктар Пшанічны трапіў у аўтааварыю. Фота прыкладаюцца».

Ёсць рызыка, што і помніцца ён будзе надалей толькі з гэтай нагоды, бо дэбютнік артыста па праслухоўванні хочацца забыць як найхутчэй. Асабліва тэксты з звышдзікімі вобразамі (кампактныя класцеры, механічныя звяры, магнітныя хвалі).

Голас незапамінальны, хоць праскокваюць салтыкоўскія ноткі і нібы нават «А‑студио» старога ўзору («Шаг за шагом»). Дзе сярод гэтай нуднай шэрасці песня‑візітоўка, дзеля якой звычайна задумваюцца падобныя праекты? Толькі не кажыце, што гэта вусціш кшталту «Электронны мача».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?