22.03.2019 / 20:06

«Хто, калі не я?» Расійская прапагандыстка Скабеева разрэкламавала сябе ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Украіны ВІДЭА 13

Вядучая расійскага прапагандысцкага канала «Россия-1» Вольга Скабеева ў яе YouTube-праекце «Сеем добро», у выпуску, прысвечаным выбарам прэзідэнта Украіны, прадставіла свой перадвыбарчы ролік, у якім сама тэлевядучая выступіла ў якасці кандыдата.

«Сёння стала вядома, што 80% украінцаў збіраюцца пайсці на выбарчыя ўчасткі 31 сакавіка, сёння ж стала вядома — амерыканцы нам паведамляюць, а амерыканцам украінцы вераць — што ўсяго 12% украінцаў давяраюць будучым выбарам, — пачала чарговы выпуск праекта Вольга Скабеева, спасылаючыся, відавочна, на даныя амерыканскай кампаніі па вывучэнні грамадскай думкі Gallup. - Гэта значыць, усе астатнія 88% грамадзян гатовыя гэтыя выбары не прызнаваць ужо загадзя і ставяцца да іх скептычна і несур'ёзна. Якую мы робім выснову? Што няма ва Украіне годнага кандыдата. Кандыдатаў шмат — 39, але годнага, добрага, прыгожага, таго, які будзе клапаціцца — няма яго. Таму давайце — мой перадвыбарчы ролік».

У дынамічна змантаваным роліку нібыта перадвыбарнай кампаніі Вольгі Скабеевай на пасаду прэзідэнта Украіны яна на ламанай украінскай мове абяцае «адбудаваць сёлы», «спыніць вайну», «захаваць флот» і «даць цяпло і святло ў кожны дом».

«Хто, калі не я?», — заканчваецца ролік Скабеевай, у якім яна пазіруе ў жоўтым пінжаку на фоне студыйных плазмаў з выявай сцяга Украіны.

39
Моўны інспектар / Адказаць
22.03.2019 / 19:04
Самы смех у тым, што на ламанай беларускай гавораць амаль усе беларусы, асабліва вядучая Адар'я з вашага ТОК. І калі заўтра тая ж Скабеева скажа нешта на ламанай беларускай, то яе і папракнуць не будзе ў чым. Проста ўявіце сабе сітуацыю, калі агенты крамля будуць нешта вешаць нам на вушы па-беларуску, а вы і не адрозніце ці штучная яна, бо самі такія ж штучныя.
4
Звыклы беларус / Адказаць
22.03.2019 / 19:19
[Рэд. - выдалена] брэша у эфиры - кинуць костку камандзиры !
106
Serg / Адказаць
22.03.2019 / 19:27
Смелая, умная и добрая девушка. А страны наши очень близки, а народы любят друг друга. Она права, всем народам нашим нужен мир, благополучие, взаимодействие в экономике и любовь.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру