22.03.2019 / 19:11

Лукашэнка раіць чыноўнікам: Губернатар павінен быць на кожным матчы або праз матч, на хакей і на футбол 12

Аляксандр Лукашэнка сёння ў Баранавічах параіў чыноўнікам папулярызаваць здаровы лад жыцця і спорт на асабістым прыкладзе, перадае БелТА.

«Губернатар павінен быць на кожным матчы або праз матч: на хакей і на футбол. Вы павінны там сядзець і за сабой цягнуць людзей. Дзеці павінны бачыць, што там такія ж пацаны бегаюць. Яны павінны імкнуцца. А калі мы не будзем паказваць прыклад, яны гэтым займацца не будуць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён пацікавіўся ў чыноўнікаў, якімі відамі спорту яны займаюцца, аднак не пачуў выразных адказаў. Лукашэнка ім параіў хаця б хадзіць па некалькі кіламетраў у дзень.

«Гэта здаецца жартам, але не будзеце хадзіць па пяць кіламетраў як мінімум, доўга не пражывяце. Таму вы жартуйце, як хочаце, але гэта вельмі важна для кожнага», — падкрэсліў ён.

1
Адыкватник) / Адказаць
22.03.2019 / 19:18
у Беларуси есть Губернатары???  а хто губернатар Беларуси?
0
Матёрый / Адказаць
22.03.2019 / 19:30
Каждый губернатор или как правельно председатель облисполкома, должен пройти через [Рэд. - выдалена].
2
Грязный Гарри / Адказаць
22.03.2019 / 19:36
Григорьич.ты что? Если эти председатели начнут ходить пешком в свои исполкомы,сельпо и центральные комитеты,да ,по оживленным улицам,да за 5 км., а с ними вся прикорытная рать-точно долго не проживут.Ибо порцию народной любви и почитания можно получить чем-нибудь тяжелым.Твоему "стволу вертикали" быстро все сучья обломают!)))
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру