22.03.2019 / 19:39

Лукашэнка: Яшчэ 11 рэгіёнаў «накшталт Оршы» прывядуць у парадак 4

Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу двух гадоў прывесці ў парадак рэгіёны, дзе павінна быць забяспечана паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё. У гэтым пераліку 11 гарадоў Беларусі, у тым ліку Орша і Баранавічы з тэрыторыямі вакол іх.

«Накшталт Оршы вызначаеце групы і пачынайце дзейнічаць. Падвяргайце рэвізіі ўсе, бярыце скаргі людзей. Два гады — 11 рэгіёнаў такіх, як Баранавічы і Орша, павінны быць прыведзены ў парадак. Там павінны быць усе людзі занятыя, дысцыпліна жалезная і нармальны заробак. Калі нехта працаваць не хоча, пакажыце яму як і прымусьце», — сказаў Лукашэнка.

Раней Лукашэнка адзначыў, што яго прыезд у гэты горад — гэта працяг працы па развіцці рэгіёнаў, якая пачалася ў Аршанскім раёне.

0
Матёрый / Адказаць
22.03.2019 / 19:52
Вазелин ещё не одному чиновнику не помешал.
0
Эхо / Адказаць
22.03.2019 / 20:15
25 лет прошло. Ждать больше нечего. Пора развиваться.
0
Карсынскi / Адказаць
22.03.2019 / 20:57
Што значыць прымусiць!? Ствары умовы i рабочыя месяцы з чалавечай аплатай хаця б як у Польшчы цi у Лiтве. Вось i усе!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру