22.03.2019 / 20:49

На Ушаччыне вяскоўка не пусціла ўначы ў сваю хату п'янага суседа. Ён закідаў яе петардамі 4

Жыхар вёскі Арэхаўна на Ушаччыне закідаў хату суседкі петардамі, пасля таго як жанчына адмовілася ўпусціць да сябе ноччу п'яных гасцей, паведамляе міліцыя.

Двое маладых жыхароў вёскі выпілі, а потым адправіліся ў госці да суседкі. Але гаспадыня адмовілася іх упускаць.

Адзін з сяброў з гэтым змірыўся, а другі вырашыў адпомсціць жанчыне. Дастаў петарду і засунуў яе ў акно хаты. Ад выбуху піратэхнікі з рамы вылецела адна шыба. Другая шыба вытрымала напор ударнай хвалі. Тады хлопец узяў камень, разбіў акно і закінуў у дом яшчэ адну петарду.

Жанчына патэлефанавала ў міліцыю. Супраць хлопца распачалі крымінальную справу за хуліганства.

1
Святлана / Адказаць
22.03.2019 / 21:14
Дурні
0
Усяслаў / Адказаць
22.03.2019 / 21:28
Ёсць такая вёска. Там ёсць шляхетны палац, які раней выкарыстоўваўся як школа і перабудаваная царква, якая спачатку была ўніяцкай
1
mikola ramanau / Адказаць
22.03.2019 / 21:37
Debily !
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру