Падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым кіраўнік палітрады ўкраінскай партыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё» Віктар Медзвядчук заявіў, што Украіне патрэбныя прамыя пастаўкі газу з Расіі.

«Сёння склалася сітуацыя абсалютна ненармальная, калі той жа расійскі газ пастаўляецца ва Украіну з Еўропы, праз нейкіх пасярэднікаў, праз нейкія схемы, якія прыводзяць да таго, што ён становіцца амаль на $100 даражэйшы, чым калі б ён пастаўляўся прамым кантрактам», — сказаў Медзвядчук. «Прадмет нашай сённяшняй сустрэчы заключаецца ў тым, што нам патрэбныя прамыя пастаўкі», — дадаў ён.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Юрый Бойка, які прысутнічаў на сустрэчы, таксама казаў пра неабходнасць кантракта на прамыя пастаўкі расійскага газу Украіне.

«Газпром гатовы правесці перамовы па заключэнні новага кантракта на пастаўку на ўкраінскі рынак напрамую расійскага газу», — сказаў кіраўнік газавай кампаніі Аляксей Мілер.

Пры гэтым Мілер заявіў, што цана на газ па новым кантракце для канчатковага спажыўца Украіны будзе на чвэрць ніжэйшай за цяперашнюю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?