Летам 2018 году з гомельскага касьцёла зьнік крыж. Аказалася, злодзей падарыў яго жаночаму праваслаўнаму манастыру. Сёньня крыж у касьцёл прынёс праваслаўны япіскап Стафан, піша «Радыё Свабода».

Летась 27 ліпеня пасьля імшы пробашч касьцёла ксёндз Юры Варонка заўважыў, што са сьцяны каля ўваходу зьнік вялікі драўляны крыж. Заяву ў міліцыю тады вырашылі не падаваць, а крыж замянілі на іншы.

«Сёньня, 22 сакавіка, да нас у касьцёл нехта пагрукаў. Да нас завітаў уладыка Стафан, біскуп Гомельскі і Жлобінскі. Ён прынёс каталіцкі крыж. У ім мы пазналі свой, скрадзены летам. Аказалася, што крыж невядомы мужчына падарыў жаночаму праваслаўнаму кляштару ў Карме Добрускага раёну. У кляштары зразумелі, што крыж — каталіцкі, ня ведалі, што зь ім рабіць, і ўчора аддалі ўладыку Стафану», — расказаў Свабодзе а. Юры Варонка.

Гомельскія каталікі ўдзячныя праваслаўнаму япіскапу за вяртаньне крыжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?