22.03.2019 / 23:50

У рэдактара «СБ» Дзмітрыя Жука вельмі дрэнна з геаграфіяй — ён нават блытае Астану і Алматы 31

У чарговым выпуску «Клуба рэдактараў» кіраўнікі дзяржаўных СМІ шмат часу прысвяцілі сыходу Нурсултана Назарбаева з пасады прэзідэнта Казахстана.

Адрэагавалі і на публікацыю «Нашай Нівы» на гэтую тэму.

«Сталіцу краіны Назарбаеў перанёс з Алматы ў Астану — каб казахі масава перасяляліся на поўнач, каб знікла небяспека адарвання паўночных тэрыторый і іх далучэння да Расіі. Пра такую магчымасць на пачатку кіравання Назарбаева гаварылі, цяпер мала хто ўспамінае», — гаварылася ў артыкуле.

За гады кіравання Назарбаева доля казахаў вырасла з 40% да 68%

Галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сёння» Дзмітрый Жук вырашыў абвергнуць гэтыя сцверджанні, але гэта была не вельмі добрая ідэя — у трох фразах ён памыліўся тройчы.

«Гэта для тых, хто не вучыў геаграфію. Астана нашмат больш паўднёвая за Алматы. І трэба яшчэ разумець, што ад Астаны на поўнач столькі ж, колькі ад Алматы да Астаны. Па сутнасці, дзе знаходзіцца Астана — гэта геаграфічны цэнтр, — патлумачыў усім прысутным Жук. — …А вы на гэтай крыніцы [«Нашай Ніве»] штосьці добрае ўвогуле чыталі? Яны нават самі пра сябе пішуць негатыўна».

«Наша Ніва» робіць свой унёсак у адукацыю Дзмітрыя Жука і спецыяльна для яго публікуе карту Казахстана. Яна даступная праз сэрвіс Гугл.Карты.

Па-першае, варта запомніць, што старая сталіца, Алматы, знаходзіцца на самым поўдні Казахстана, на мяжы з Кыргызстанам. На поўначы знаходзіцца Астана.

Па-другое, аказваецца, паміж Алматы і Астаной па аўтадарозе 1212 кіламетраў. А ад Астаны да мяжы з Расіяй — 565 кіламетраў, удвая менш.

Нарэшце, ад Астаны да геаграфічнага цэнтра Казахстана больш за 550 кіламетраў. Геаграфічны цэнтр знаходзіцца ў цэнтры краіны, а не на поўначы.

0
Дед Мороз / Адказаць
23.03.2019 / 00:07
опозорился знатно :)
6
Локи / Адказаць
23.03.2019 / 00:12
Да ладно вам, Жук просто взял смартфон вверх ногами, да и Казахстан такой большой, попробуй ты там найти этот центр :)
6
Локи / Адказаць
23.03.2019 / 00:20
Да ладно вам, Жук просто взял смартфон вверх ногами, да и Казахстан такой большой - попробуй найди там тот центр :)
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру