23.03.2019 / 09:36

Экспертыза абвергла радыеактыўнае атручэнне сведкі ў справе Берлусконі

Пасмяротная экспертыза не знайшла слядоў радыеактыўных рэчываў у целе мадэлі Іман Фадзіл — сведкі ў «справе Рубі» супраць экс-прэм'ер міністра Італіі Берлусконі, паведамляе ANSA.

33-гадовая Фадзіл памерла 1 сакавіка, праз месяц пасля шпіталізацыі з болямі ў страўніку. Тады мадэль казала сябрам і адвакату, што яе атруцілі.

У 2012 годзе Фадзіл сведчыла падчас судовага працэсу над Берлусконі, якога абвінавацілі ў тым, што ён плаціў за сэкс з непаўналетняй прастытуткай («справа Рубі»). Мадэль распавяла пра вечарынкі на віле Берлусконі, дзе бывала некалькі разоў. Экс-прэм'ера Італіі асудзілі, але пазней апраўдалі па апеляцыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру