«Гродна — гэта годна». Тысячы людзей пабывалі на Дні Волі каля Каложы ВІДЭА, ФОТЫ
Карэспандэнты «Нашай Нівы» 4 гадзіны працавалі на Свяце Незалежнасці. Шукайце інфармацыю пра святкаванне Дня Волі — 2019 у нашым анлайне.
17:27
17:01
Мы закрываем наш анлайн-рэпартаж. Заўтра нашы карэспандэнты будуць працаваць у Кіеўскім скверы сталіцы. Заставайцеся на «Нашай Ніве», мы трымаем руку на пульсе падзей.
17:00
Свята закрывае Павел Белавус. «Я мару, каб на 25 Сакавіка на дамах, на балконах, на аўтобусах з'яўляліся нацыянальныя сцягі. Я мару таксама, каб на 25 Сакавіка, як на Новы год, як у Амерыцы на Дзень Незалежнасці, а 21-й гадзіне вечара ў дварах людзі запускалі феерверкі», — кажа ён.
Эдуард Пальчыс заклікаў заўтра далучыцца да менскага святкавання ў Кіеўскім скверы.
І на развітанне — шматгалосае «Жыве Беларусь!»
16:56
16:28
16:27
На ўсёй тэрыторыі працуюць усяго дзве прыбіральшчыцы. «Вельмі чысценька», — кажуць.
16:21
Спяваюць «Дзецюкі» — самы вядомы гарадзенскі гурт.
16:07
Канцэрт арганізоўвала каманда ў складзе 70 чалавек.
16:05
Удзельнікаў свята вітаюць кіраўнікі рэгіянальных аддзяленняў палітычных партый у Горадні.
15:46
15:46
15:46
15:45
15:33
Пачынаецца выступ Лявона Вольскага.
15:27
«Мы любім Горадню, і сёння такая цудоўная нагода сёння», — кажа жанчына, якая прыехала на канцэрт са сталіцы.
15:26
Скончыўся выступ «Дай дарогу»
15:16
Жыхарка Горадні Галіна прыйшла на свята з бел-чырвона-белым сцягам: «Гэта наш сцяг. Я спадзяюся дажыць да тых часоў, калі ён будзе дазволены, а не забаронены, як цяпер!» — кажа яна ў жывым эфіры.
15:02
Бездакорныя гук і кадр на відэатрансляцыі Белсата. Дзякуй за прафесіяналізм, калегі!
15:01
15:01
15:01
15:00
15:00
15:00
15:00
14:59
14:41
Памідораў просіць асобна павітаць прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ, прысутных на свяце: БелТА, АНТ…
14:34
«Крама» скончыла песняй «Бяжы, бяжы, хлопец». Варашкевіч са сцэны наракаў на якасць гуку і праз гэта адмовіўся спяваць «Ла-ла-ла».
14:20
14:16
14:15
14:15
14:14
14:13
14:13
14:13
14:12
14:12
14:12
14:12
Твары свята.
14:08
Хлопцы са слабым слыхам прадаюць нацыянальныя сцяжкі. Цана — 5 рублёў.
14:06
Пачынае выступ гурт «Крама».
14:05
14:05
14:05
Наступным выступае Алесь Сураў, галоўны мастак Гарадзенскага драмтэатра і Гарадзенскага тэатра лялек.
14:00
Вядзе канцэрт рэпер Аляксандр Памідораў.
14:00
Вайцюшкевіч апошняй выканаў песню «Я нарадзіўся тут». «І я буду жыць тут!»
13:58
«Гэта наш цяжар, наш пункт, наш бар’ер, які мы павінны прайсці. Ва ўсіх краінах — і ў Літве, і ў Польшчы, і Чэхіі — дзень абвяшчэння незалежнасці пад канец Першай сусветнай вайны — гэта нацыянальнае свята, гэта выступ прэзідэнта, гэта свята на ўзроўні ўсёй нацыі, усёй дзяржавы. Мы ж да гэтага часу маем цяжкасці з правядзеннем гэтага свята. Але мы гэтую цяжкасць пераадолеем», — сказаў у сваім выступе доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.
13:56
18 палатак гандляроў стаіць на свяце.
13:54
Працягвае спяваць Зміцер Вайцюшкевіч.
13:51
«Сёння знамянальная дата для ўсіх беларусаў», — кажа мужчына, што прыйшоў на свята разам з жонкай і малым.
13:50
«Настрой наш вясёлы. Вось думаем, як малога адгаварыць шарыкаў не купляць», — жартуе жыхар Гродна.
13:49
«Атмасфера вельмі сяброўская, вельмі пазітыўная», — паведамляе карэспандэнтка «НН».
13:48
Кнігары з Мінска прывезлі беларускую друкаваную прадукцыю. Тут можна купіць і часопісы «Наша гісторыя», і новыя «Arche».
13:47
Ля шапікаў і ў фотазонах утварыліся чэргі.
13:46
Яўген прыехаў з Маладзечна. Летась ён таксама быў на БНР-100. Ён лічыць, што, акрамя канцэртаў, трэба ладзіць і дэманстрацыі. «З БНР пачалася беларуская дзяржава. Такое трэба адзначаць!»
13:45
«Мала калі мы так святкуем, мінулы год мы былі ў Менску, і вось цяпер другі раз. Так добра было ў мінулым годзе, такая атмасфера таварыская. А сёлета не горш», — кажа «Нашай Ніве» мужчына, які прыехаў з аднаго з райцэнтраў Гарадзенскай вобласці.
13:44
А людзі падыходзяць і падыходзяць, перадае карэспандэнтка «Нашай Нівы» Настасся Роўда:
13:42
Расклад канцэрта такі:
13:00—13:30 Nizkiz
13:40—14:10 Зміцер Вайюшкевіч
14:20—14:45 Крама
15:00—15:30 Дай дарогу!
15:40—16:10 Volski
16:25—17:00 Dzieciuki
13:34
Калегі з тэлеканала «Белсат» наракаюць, што ім абрубаюць сімкі, у выніку чаго відэа-анлайн перарываецца.
13:30
Павел Белавус кажа, што ўжо сабраліся каля 3 тысяч чалавек.
13:14
Пачаў выступаць гурт NIZKIZ.
12:39
Прыехала машына тэлеканала СТБ.
12:36
Некаторыя таксісты ўнутр машыны павесілі рэкламу.
12:34
ДАІ да самога парка машыны не пускае з гледзішча бяспекі, паркавацца можна побач і прайсціся.
Машыны паркуюцца ў суседніх завулках.
12:13
Кася, Рома і маленькая Кіра ідуць на Дзень Волі.
12:06
Некаторыя людзі ідуць з флагштокамі і ў патрыятычнай вопратцы. Дзяўчаты з бел-чырвона-белымі стужкамі на заплечніках і з вянкамі на галаве.
12:04
На вакзале Горадні.
11:22
Рок-гурт NIZKIZ з Магілёва 22 сакавіка даў канцэрт у гарадзенскім клубе «Галактыка» і сабраў аншлаг. Гурт выступіць таксама 23 сакавіка на святкаванні Дня Волі у Каложскім парку.
Фота: Hrodna.life.
11:15
Аргкамітэт святкавання Дня Волі за ноч склаў партрэтную базу дэканаў, выкладчыкаў, ідэолагаў з ГрДУ, якія хацелі патруляваць на свяце і шукаць сваіх студэнтаў.
У цягніку на Гродна гучыць беларуская мова, людзі незнаёмыя між сабой вітаюцца, даслалі «Нашай Ніве» паведамленне з 8-га вагона.
09:57
Па перыметры парка — даішнікі, вядуць сябе прыязна.
Ноч прайшла без эксцэсаў, каля сцэны дзяжурылі два чалавекі аховы ад арганізатараў, а 2-й ночы прыехала міліцыя пацікавіцца, ці ўсё ў парадку.
Людзі, якія ранкам прагульваліся па парку, абураліся, што не было афлайнавай рэкламы: «Я інтэрнэт не чытаю, чаму ў горадзе не напісалі?» — сказаў карэспандэнту «Нашай Нівы» мужчына гадоў 70-ці, які ў парку займаўся шведскай хадой. Паабяцаў пазваніць знаёмым і прыйсці.
У той жа час арганізатары паведамілі нам, што па надуманай прычыне арганізатарам адмовілі ў магчымасці размясціць афішы на рэкламных тумбах.
09:55
Вось так на дадзены момант выглядае сцэна:
09:53
Цяпер у Гродне лёгкі марозец, але ўдзень чакаецца плюс 13. Што важна: на небе ніводнай хмары.
* * *
Цэнтральны пункт: мітынг і канцэрт ля Каложы ў Гродне 23.03
У Беларусі цэнтрам святкавання гэтым разам стане Горадня — 100 гадоў таму менавіта яна была сталіцай БНР і акурат тут быў адзначаны першы Дзень Незалежнасці.
23 сакавіка ў Каложскім парку адбудзецца вялікі канцэрт, акцыя ўзгодненая з гарадскімі ўладамі. Кампанія #БНР101, якая летась ладзіла менскае «Свята Незалежнасці» каля Опернага тэатра, разглядае яго як асноўную імпрэзу.
Канцэрту будзе папярэднічаць богаслужэнне ў Каложы
Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій дабраславіў яго правядзенне. Яно распачнецца а 12-й гадзіне, непасрэдна перад канцэртам.
Пасля канцэрта пройдзе імша за Беларусь у Фарным касцёле
Аднукнулася на Дзень незалежнасці і каталіцкая грамада горада. Пасля святкавання Дня Волі ў Каложскім парку пройдзе ўрачыстая імша ў Фарным касцёле Горадні. Набажэнства пачнецца а 17.30.
Урачысты прыём у Мінску
23 сакавіка аргкамітэт святкавання гадавіны БНР арганізуе ўрачысты прыём у «Прайм-холе» гатэлю «Вікторыя». У гонар гістарычнай падзеі дасць канцэрт народны ансамбль «Тутэйшая шляхта». Запрашэнні разасланыя ад імя ганаровага старшыні Аргкамітэта акадэміка Радзіма Гарэцкага і дзейнага старшыні Міколы Купавы.
Публічная лекцыя ў парку імя Янкі Купалы
Таксама 23 сакавіка Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» запрашае ўшанаваць памяць прэмʼер-міністра БНР і аўтара ІІІ Устаўной Граматы Антона Луцкевіча. Летась у скверы імя Янкі Купалы ў Менску быў пастаўлены памятны знак у гонар Антона і Івана Луцкевічаў — на месцы дамоў, якія належалі іхнай сямʼі. Аб 11-й гісторык Анатоль Сідарэвіч там правядзе публічную лекцыю пра іх.
Мітынг-канцэрт у Кіеўскім скверы ў Мінску 24 сакавіка
24 сакавіка пройдзе мітынг-канцэрт у Мінску — у Кіеўскім скверы: збор ад 12-й, пачатак канцэрту а 13-й. Арганізатарамі — палітычныя партыі. Для гэтага аб'ядналіся хрысціянскія дэмакраты, сацыял-дэмакраты, лібералы з Аб'яднанай грамадзянскай партыі і ліберальна-нацыянальны Рух за свабоду.
Запланаваныя выступы гуртоў N.R.M., KaS, «Разбітае сэрца пацана», «Няхай», «Водар» і «Дай дарогу».
«Школа БНР» у кавярні «Грай» 24 сакавіка
24 сакавіка ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР», прымеркаваная да ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Каментары