23.03.2019 / 10:04

Лукашэнка расказаў, як адрамантаваў участак дарогі да сваёй вёскі 8

Лукашэнка ў Баранавічах распавёў, як сам адрамантаваў участак дарогі, які служыць вось ужо сем гадоў.

«Дарога павінна мець серпападобны профіль. Што я зрабіў? У вёсцы, дзе я жыву (7 км у мяне дарога ад віцебскай трасы), прыйшоў час яе рамантаваць. Я кажу: я буду сам яе рамантаваць. Паклікаў Батуру, замерылі сантыметрам. Серпападобны профіль уяўляеце? Кажу: «Вось так зрабіце». — «Божа мой, гэта так жа нельга». — «Ну чаму нельга?» — «Нормы». — «Я ўсталёўваю вам гэтыя нормы». Бягуць з даішнікамі, аўтамабілістамі: «Аўтамабіль скоціцца, на такім ухіле з'едзе, перавернецца». Перавернецца, кажу, я буду адказваць, а ты ў турму пойдзеш. Прайшло сем гадоў — практычна ні адной расколіны, ні адзін аўтамабіль не перакуліўся. Дзякуй богу, і я ні разу не перавярнуўся, праязджаючы па гэтай дарозе на вялікай хуткасці», — распавёў Лукашэнка.

0
меркаванне / Адказаць
23.03.2019 / 10:10
Старая, старая, старая казка... Квадратнагнездавы анекдот.
0
Вожык / Адказаць
23.03.2019 / 10:26
И жнец, и швец ..
1
Прохожий / Адказаць
23.03.2019 / 10:44
Сказочник!!! Ещё какой - с опытом лектора "Знания"... - кто знает... ;)))))))))))))))
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру