Вось так на дадзены момант выглядае сцэна.
Па перыметры парка — даішнікі, вядуць сябе прыязна.
Ноч прайшла без эксцэсаў, каля сцэны дзяжурылі два чалавекі аховы ад арганізатараў, а 2-й ночы прыехала міліцыя пацікавіцца, ці ўсё ў парадку.
Людзі, якія ранкам прагульваліся па парку, абураліся, што не было афлайнавай рэкламы: «Я інтэрнэт не чытаю, чаму ў горадзе не напісалі?» — сказаў карэспандэнту «Нашай Нівы» мужчына гадоў 70-ці, які ў парку займаўся шведскай хадой. Паабяцаў пазваніць знаёмым і прыйсці.
У той жа час арганізатары паведамілі нам, што па надуманай прычыне арганізатарам адмовілі ў магчымасці размясціць афішы на рэкламных тумбах.