23.03.2019 / 11:51

Прэзідэнт Казахстана перайменаваў Астану ў Нур-Султан 3

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ аб перайменаванні сталіцы рэспублікі Астаны ў Нур-Султан.

«У адпаведнасці з арт. 9 закона Рэспублікі Казахстан ад 8 снежня 1993 года «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні» я пастанаўляю перайменаваць сталіцу <…> у Нур-Султан», — гаворыцца ва ўказе.

Дакумент уступае ў сілу з моманту яго апублікавання, гэта значыць з 23 сакавіка.

Таксама ён падпісаў закон аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю краіны адносна змены назвы сталіцы ў горад Нур-Султан.

1
Inger / Адказаць
23.03.2019 / 15:02
Nur-fúr-Sultan?  ;-)
1
Ян Севярын Бакей / Адказаць
23.03.2019 / 19:07
па-першае, ён не прэзыдэнт, а толькі выконваючы абавязкі, па-другое, ўносіць зьмены ў Канстытуцыю сваім указішкам не мае ніякага права.( і самае галоўнае - халуйства не прыкмета ні дзяржаўнага розуму, ні адданасьці папярэдніку...)
0
mikola ramanau / Адказаць
23.03.2019 / 21:26
Velmi Dobra !  Nihai usio paperaimenovaiuc sto nam z tago ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру