23.03.2019 / 12:29

У Мінску мужчыну памылкова выдалі лішнія 780 даляраў. Цяпер яго шукаюць 3

8 сакавіка ў мінскім абменніку мужчыну памылкова выдалі лішнія 780 даляраў. Ён мяняў 45000 расійскіх рублёў. Яму памылкова выдалі 1449 даляраў замест неабходнага 671 даляра.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 40-45 гадоў, рост каля 180 см, мажны.

Быў апрануты: чорная куртка, цёмныя штаны, чорныя чаравікі, пры сабе меў сумку чорнага колеру і нататнік чырвонага колеру.

Можа перасоўвацца на аўтамабілі бардовага колеру з налепкай у выглядзе жоўтага трохвугольніка на заднім шкле.

Калі вы пазналі мужчыну, альбо маеце якую-небудзь інфармацыю пра яго месцазнаходжанне, просьба звяртацца ў Маскоўскае РУУС Мінска.

1
Брыдкая пачвара / Адказаць
23.03.2019 / 12:39
А ў чым яго віна? Ён, што павінен, пералічваць грошы пасля касіра?
3
mikola ramanau / Адказаць
23.03.2019 / 13:36
Ne umece *luczyc* Ne pracuice u *abmenniku* !
2
Mark / Адказаць
23.03.2019 / 14:27
сделка состоялась, никто никому ничего не должен.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру