У ЗША адкрылі шэраг крымінальных спраў у дачыненні да злоўжыванняў, учыненых людзьмі з каманды прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Пра гэта паведамляе выданне «Дзеркало тижня» са спасылкай на свае крыніцы.

«Па інфармацыі нашых крыніц, у Злучаных Штатах распачалі крымінальныя справы, падчас якіх расследуюцца факты розных злоўжыванняў, учыненых людзьмі з каманды Парашэнкі. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра вывад і адмыванне грошай. Тыя ж крыніцы сведчаць, што некаторыя фігуранты гэтых спраў ужо падпісалі пагадненне пра супрацоўніцтва са следствам і даюць паказанні», — гаворыцца ў артыкуле.

На думку аўтара, «ахвярапрынашэнне Сытніка (кіраўніка антыкарупцыйнага бюро Арцёма Сытніка — рэд.) Трампу адміністрацыя прэзідэнта Украіны разглядае як deal, у выніку якой амерыканскі прэзідэнт забароніць амерыканскай сістэме «даганяць «Парашэнку і Кº».

Журналіст адзначае, што ў ЗША няма фаварыта на ўкраінскіх выбарах, аднак яны сур'ёзна асцерагаюцца ўзнікнення «трэцяга майдана» ў выніку непераканаўчай легітымнасці пераможца.

«Таму што дэстабілізацыяй сітуацыі ва Украіне можа зноў скарыстацца Пуцін. І тады амерыканцы будуць вымушаны на гэта рэагаваць — значна больш жорстка і больш рашуча, чым гэта адбываецца сёння», — гаворыцца ў тэксце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0