22 сакавіка ў Ганцавіцкім раёне ў вёсцы Вялікія Круговічы здарыўся пажар, паведамляе МНС.

Калі ратавальнікі прыехалі, дах хаты быў цалкам у агні, дом гарэў унутры. Са слоў гаспадыні, у хаце знаходзіўся сын.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС сын гаспадыні дома (на момант узнікнення пажару знаходзіўся на суседнім прысядзібным участку ў сваякоў) выратаваў маці, вывеўшы яе з хаты (яна не пацярпела). Пасля чаго вярнуўся ў дом па дакументы і не змог выбрацца з палаючай хаты.

39-гадовы сын, які жыў разам са сваёй 64-гадовай маці, загінуў.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0