Ля Нарвегіі ратавальнікі пачалі эвакуацыю з круізнага лайнера «Вайкінг Скай» (Viking Sky), у якога спыніўся рухавік ва ўмовах дрэннага надвор'я. На борце судна знаходзіліся 1300 чалавек, паведамляе BBC.
У выратавальнай аперацыі задзейнічаны верталёты.
«Вайкінг Скай» знаходзіцца за 4—5 кіламетраў ад узбярэжжа правінцыі Мёрэ-ог-Ромсдал, якое лічыцца адным з самых небяспечных участкаў нарвежскага берага.
У момант падачы сігналу бедства лайнер дрэйфаваў у бок берага, аднак затым камандзе ўдалося запусціць адзін рухавік і адвесці судна ад берага.