Лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч выявіў у суботу некалькі актаў вандалізму на тэрыторыі народнага мэмарыялу ў Курапатах. Вандалы размалявалі сіняй фарбай некалькі памятных знакаў. Пазней кроплі падобнага колеру абаронцы Курапатаў пабачылі каля ўвахода на тэрыторыю рэстарана «Паедзем паядзім», піша Радыё Свабода.

​На месца здарэння адразу пасля інфармацыі Дзяніса Урбановіча прыбылі супрацоўнікі Следчага камітэта.

Паводле словаў абаронцы Курапатаў Анатоля Наўмовіча, яны ўзялі на экспертызу кроплі на бруку каля рэстарацыі.

«Супрацоўнікі СК прыязджалі на Галгофу. Потым калі актывісты выявілі фарбу на брукаванцы, яны паведамілі міліцыі. Бралі аналіз. Прасілі ў рэстарацыі відэазапісы, але тыя адмовілі. Трэба, маўляў, ордар», — сказаў Свабодзе Наўмовіч.

Падчас гэтага адбылося яшчэ адно надзвычайнае здарэнне. Каля брамы рэстарацыі з'явіўся мужчына, які распыліў газ з балончыка ў актывістаў, ахову і супрацоўніка спецслужбаў у цывільным. Мужчыну затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0