На вуліцы Кальварыйскай у Мінску джып серабрыстага колеру спрабаваў адарвацца ад даішнікаў. Збочыў у двары, і на ўсёй хуткасці ўрэзаўся ў бетонную агароджу базы спецпадраздзялення МУС «Алмаз».
У выніку кіроўца проста пратараніў плот, у ім утварылася вялізная дзірка, і вылецеў на алмазаўскую аўтастаянку.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца знаходзіўся ў стане ап'янення. Ён застаўся жывы, аднак моцна парэзаўся з-за разбітага шкла.
Хуткая прыехала толькі хвілін праз 20. У якім стане машыны «алмазаўцаў», не вядома.