За Бугам цешацца таму, што крызіс вельмі мала закрануў краіну. Паводле ацэнак, тэмпы росту ВУП знізяцца ўсяго да 3% у 2009 годзе і прыкладна 3,5% у 2010-м. Што вельмі прыстойна на фоне ўсеагульнай дэпрэсіі. Польшча не зведала праблемаў, якія напаткалі Латвію, Вугоршчыну, Расію, Беларусь дый многія краіны Захаду.

Прычына? Іх некалькі.

Па-першае, доля банкаўскага сектару была меншая, чым у Латвіі ці Ісландыі. Шанцаванне.

Па-другое, аб'ём унутранага рынку вялікі - доля экспарту ў ВУП складае ўсяго каля 35%. Краіны ж як Украіна церпяць ад ланцуговай рэакцыі на сусветных рынках.

Па-трэцяе, польская гаспадарка мала залежыць ад зменлівых цэнаў на сыравіну (у Беларусі - нафта, калійная соль). Не Трэці свет.

Па-чацвертае, бюджэт і выдаткі краіны былі ўраўнаважаныя апошнія гады. Меру зналі.

Нарэшце, урад даволі гнутка рэагаваў на пагрозы. Курс злотага, што складаў 2,7 за даляр у сярэдзіне 2007 году, а пасля вырас да 2,1 на піку падзення амерыканскай валюты ў 2008 годзе, упаў да 3,0 пры канцы году, але засведчыў новыя тэндэнцыі да росту па меры добрых вестак аб стане гаспадаркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?