У Вілейскім раёне аўтамабіль Mazda Premacy якім кіраваў п'яны вадзіцель насмерць збіў пешаход.
«Аварыя адбылася сёння раніцай у аграгарадку Даўгінава. 29-гадовы кіроўца Mazda на 30-м кіламетры аўтадарогі Жардзяжжа — Крывічы з'ехаў на правую абочыну, дзе збіў мясцовага жыхара, таксама 1990 года нараджэння, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.
У крыві кіроўцы было выяўлена 1,23 праміле алкаголю.
Абодва ўдзельнікі здарэння неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР: пешаход - сем разоў, кіроўца — 18.