Традыцыйна гучалі веснавыя песні і ладзіліся карагоды разам з усімі ўдзельнікамі свята.
Гасцей свята чакалі гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка ад выдатных выканаўцаў, вясёлыя танцы і душэўны кірмаш рамёстваў, фотазона, цікавыя майстар-класы, дэгустацыя традыцыйных страваў.