Сярод членаў каманды нарвежскага парома Viking Sky, у якога раней адмовіў адзін з рухавікоў ў моры, ёсць грамадзянка Беларусі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла пасольства Беларусі ў Швецыі.

«Пасольства ўстанавіла кантакт з грамадзянкай Беларусі — членам каманды Viking Sky. Інфармацыя пра яе накіравана нарвежскаму боку. Яна не пацярпела і застанецца на судне, якое з дапамогай буксіра рухаецца ў порт», - гаворыцца ў паведамленні.

Круізны лайнер адбуксіравалі ў порт горада Молдэ. З яго эвакуявалі каля 500 з 1373 чалавек. Астатніх даставілі на бераг на лайнеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0