24.03.2019 / 19:38

Сербія адмовілася ўступаць у НАТА 17

Міністр абароны Сербіі Аляксандр Вулін заявіў, што Бялград ніколі не далучыцца да НАТА.

Паводле яго слоў, Сербія абрала быць ваенна-нейтральнай і не збіраецца ўступаць у альянс.

Ён таксама дадаў, што Сербія не ўступіць у НАТА нават, калі застанецца апошняй краінай, якая не ўваходзіць у альянс.

На яго думку, сербы не забудуцца бамбёжкі НАТА ў 1999-м.

23
Ёпрст / Адказаць
24.03.2019 / 20:20
Гэты Аляксандр Вулін, тыпічны сербскі мініімперац, забыўся, пасля чаго і дзеля чаго пачалі бамбаваць аб'екты інфраструктуры (масты, ТЭЦы і іншае), папярэджаючы за многа часоў аб канкрэтных аб'ектах бамбавання, каб сербскі піпл не бадзяўся побач! Гэтыя сербскія ваякі не памятаюць, як яны пачалі вайну з усімі, пачынаючы з бамбавання сталіцы Славеніі Любляны, войны з Харватыяй, Босніяйі Герцагавінай, у тым ліку масавае забойства у Срэбраніцы. І усё гэта у ідыёцкай спробе рэанімаваць Сербскую імперыю!
49
Зьмiцер / Адказаць
24.03.2019 / 20:56
Маюць рацыю. Далучэнне да агранізацыі, якая адбамбавалася па іх краіне, выглядала б як палітычнае вычварэнства.
6
Мірон / Адказаць
24.03.2019 / 22:33
2 Зьмiцер, на Менск скідала бомбы і Нямеччына (1941) і чырвоная армія, фактычна, Расея(1944). І нічога. Немецкія аўто і расейская нафта, з Немеччынай 'Усходняе партнёрства' і з Расеяй боку нейкія саюзы. І забыліся пра бомбы. Пройдзе 50 год і сербы па іншаму пачнуць глядзець на рэчы.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру