Днём 24 сакавіка на плошчы Леніна ў Брэсце прайшло традыцыйнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода, піша Брэсцкая газета.
Адбылося яно нягледзячы на тое, што плошча была занятая - гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіў мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»
Пасля кармлення пратэстоўцы прайшлі па цэнтральных вуліцах горада да кінатэатра «Беларусь», дзе некаторы час пастаялі і разышліся.