Расійскія вайскова-транспартныя самалёты Ан-124 і Іл-62 прыбылі ў аэрапорт «Майкеція» у Каракасе (Венесуэла). Пра гэта паведаміў у сябе ў твітары мясцовы журналіст Хаўер Маёрка.
Паводле яго слоў, на гэтых самалётах прыляцелі каля ста расійскіх вайскоўцаў на чале з высокапастаўленым генералам.
У прэзідэнцкай ложы аэрапорта іх сустрэлі кіраўнік аддзела міжнародных сувязяў венесуэльскай арміі віцэ-адмірал Марыяні Мата і прадстаўнікі пасольства Расіі. Пра мэты візіту пакуль не паведамляецца.
Самалёты прывезлі 35 тон грузу.