Грамадства2727

Пасля затрымання Дашкевіча яго цяжарная жонка засталася адна з дваімі малымі дзецьмі

У няпростай сітуацыі апынулася мінчанка Наста Дашкевіч пасля затрымання яе мужа, Змітра. Яна на трэцім трыместры цяжарнасці, вось-вось мае нарадзіцца дачка. І пры гэтым яна засталася адна з дваімі малымі дзецьмі.

Прадпрымальнікі і грамадскія лідары Дашкевічы гадуюць Мару, якой 4 гады і 9 месяцаў, і Давыда, якому 3 гады. Іх фірма па вырабе мэблі «Цесляры» была адным з галоўных фундатараў канцэрта на 100-годдзе БНР і вырабіла 70 крыжоў для мемарыялу ў Курапатах.

Насце цяпер дапамагае бацька, яе мама памерла, як і мама Змітра. Дзеці Дашкевічаў ужо ходзяць у садок. Дакладней, ездзяць: найбліжэйшы беларускамоўны садок знаходзіцца прыкладна за 10 кіламетраў ад месца іх жыхарства.

Змітра Дашкевіча затрымалі, пасля таго як на канцэрце на Дзень Волі, які прайшоў каля кінатэатра «Кіеў», ён выступіў з рэзкай прамовай. Ён з'едліва павіншаваў са святам нават душыцеляў свабоды і ворагаў незалежнасці. Ён таксама нагадаў пра злачынствы савецкага рэжыму.

«Гэта свята нават для іх — непрыхільнікаў пераменаў, — сказаў ён. — Гэта свята і для шунявак, і для «іхтамнетаў», і для прапагандыстаў, і нават для самазванца, — сказаў ён. — Бо каб не 25 Сакавіка і Незалежнасць, дзе б яны былі? У «Трэцім Рыме», у Маскве, у Мардоры?»

Далей Дашкевіч нагадаў, што большасць палітычных дзеячаў, якія ўваходзілі ў кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, былі забітыя камуністычным рэжымам. «Сёння гэтая нявінная кроў крычыць у Курапатах, дзе ламаюць крыжы, псуюць помнікі», — заявіў ён. 

Дашкевіч прапанаваў узняць рукі тым, хто за апошні месяц быў у Курапатах. Паднялі рукі толькі некалькі чалавек. «Гэта ганьба ўсяго патрыятычнага руху, гэта наш боль», канстатаваў актывіст. Ён заклікаў усіх хадзіць у Курапаты.

«Голас крыві брата майго крычыць з зямлі», — нагадаў ён гэтыя словы з Бібліі пра гісторыю Каіна і Авеля.

Пасля 22:00 стала вядома, што Зміцер у Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна і, імаверна, у панядзелак будзе суд у Цэнтральным раёне (Кірава, 21).

Права на свабоду слова і свабоду сходу ў Беларусі моцна абмежаванае, хоць фармальна гарантуецца Канстытуцыяй.

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму4

ЭканомікаБеларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Банк Дабрабыт4

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні8

На выездзе з Мінска ДТЗ, фура перакрыла некалькі палос. Рух ускладнены

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе3

Лукашэнка пра забарону на ўезд у Эстонію: Ніколі не быў там7

Засталося два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў3

У Беларусь афіцыйна прыйшоў новы кітайскі аўтамабільны брэнд. Што за ён6

Эстонія пажыццёва забараніла ўезд у краіну Лукашэнку і яшчэ 272 асобам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму4

ЭканомікаБеларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Банк Дабрабыт4

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць