Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка вырваўся на другое месца ў прэзідэнцкім рэйтынгу, а шоўмэн Уладзімір Зяленскі мае больш за 30% падтрымкі.

Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі 14—22 сакавіка.

Калі б выбары адбыліся сёння, Уладзімір Зяленскі набраў бы 32,1% галасоў. За ім ідуць Пятро Парашэнка (17,1%) і былая прэм'ерка Юлія Цімашэнка (12,5%).

Замыкаюць пяцёрку самых рэйтынгавых кандыдатаў прарасійскі палітык Юрый Бойка (10,4%) і былы міністр абароны Украіны Анатоль Грыцэнка (6,9%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?