Грамадства

Дзень Волі ў Нью-Ёрку ФОТЫ

 25 Сакавіка, дзень абвешчання БНР, бадай, адно з самых галоўных святаў беларусаў замежжа.

Амэрыканскія беларусы старэйшага пакалення адзначаюць гэтае свята штогод у сваіх грамадска-культурных асяродках: ладзяць мітынгі, арганізуюць банкеты з прамовамі з трыбуны, урачыстымі прывітаннямі ад мясцовых губернатараў, канцэртамі беларускай музыкі, выставамі беларускіх мастакоў. Хваля новай эміграцыі з Беларусі дадала да спосабаў адзначэння гадавіны БНР свае ідэі: сустрэчы у начных клубах з канцэртамі і віктарынамі, забегі і нават мінулагодні парад ровараў.

Новы фармат святкавання ўзнік дзякуючы Ганне Шарко, каторая чатыры гады назад стварыла суполку ў Фэйсбуку ''Беларусы ЗША. Разам лягчэй''. За чатыры гады Ганна, яе муж Аляксандр Мазгавы і каманда сяброў-актывістаў арганізавалі дзясяткі сяброўскіх сустрэч для беларусаў: гэта і тэматычныя сустрэчы ў клюбах, і прагулкі на прыродзе за горадам, пікнікі ў парках і сустрэчы на пляжы.

Сёлета на святкаванне Дня Волі Ганна з камандай сумесна з Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаннем ''Пагоня'' падрыхтавалі праграму Музычны Фрэш.

Прысутных чакалі выступы Яўгена Сокалава (ZnaROCK), Германа Жыгала і гурту Kazinak. Святкаванне прайшло 23-га сакавіка ва ўтульным манхэтанскім клюбе NUBLU. Для гурту Kazinak гэта быў дэбют. Яны зайгралі хіты Лявона Вольскага і Ляпісаў, а таксама прадставілі ўласную кампазіцыю. Ёсць надзея, што Kazinak працягне творчы працэс.

Усе прысутныя аўтаматычна сталі ўдзельнікамі лятарэі, на якой былі разыграны беларускія сувеніры ад спонсараў і некалькі беларускіх кніг, перададзеных у якасці падарунку ад Беларускай Фундацыі імя Пётры Крачэўскага.

Болей здымкаў можна пабачыць тут

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі10

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну15

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы2

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі5

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць