Спецпрокурор Роберт Мюлер не знайшоў доказаў таго, што Дональд Трамп або людзі з яго атачэння «згаварыліся і каардынавалі з Расіяй намаганні па ўплыве на прэзідэнцкія выбары 2016 года». Пра гэта гаворыцца ў лісце, які генеральны пракурор Уільям Бар накіраваў у Кангрэс ЗША.

Каманда спецпрокурора выявіла два асноўныя спосабы, з дапамогай якіх Расія спрабавала ўплываць на выбары прэзідэнта - дзейнасць «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» і хакерскія атакі. У лісце гаворыцца, што Трамп і супрацоўнікі ягонага выбарчага штаба не мелі дачынення ні да таго, ні да іншага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0