uefa.com
Зборная Беларусі прайграла зборнай Паўночнай Ірландыі ў адборачным матчы Еўра-2020 — 1:2. Гульня прайшла ў Белфасце.
На 30-й хвіліне лік адкрыў Джоні Эванс.
Праз тры хвіліны беларусы лік зраўнялі. Вызначыўся Ігар Стасевіч дзякуючы рыкашэту ірландцаў.
Пры канцы другога тайма гаспадары даціснулі беларусаў — 1:2.
На апошняй хвіліне Няхайчык меў шанец зраўняць лік, але…
Такім чынам у нашых дзве паразы на старце.
У першым матчы, 21 сакавіка, Беларусь у гасцях прайграла Нідэрландам 0:4.
Сёння галандцы прайгралі Нямеччыне — 2:3.
Наступныя дзве гульні беларусы правядуць у Барысаве: 8 чэрвеня супраць Нямеччыны, а 11 чэрвеня зноў супраць Паўночнай Ірландыі.