FedericoBlackB / Twitter

FedericoBlackB / Twitter

Два самалёты з расійскімі вайскоўцамі прыбылі ў Венесуэлу для правядзення кансультацый па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, заявіла агенцтву «РІА Навіны» дыпламатычная крыніца ў Каракасе і пацвердзіў Associated Press (AP) неназваны венесуэльскі чыноўнік.

«Прыбылі для ўдзелу ў двухбаковых кансультацыях», — заявіў суразмоўца агенцтва. Паводле яго слоў, візіт звязаны з рэалізацыяй кантрактаў, у тым ліку і па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. У сваю чаргу, крыніца AP распавяла, што расійскія вайскоўцы прыехалі, каб абмеркаваць тэхабслугоўванне абсталявання, а таксама стратэгію і трэніроўкі.

Раней венесуэльскае выданне El Nacional паведаміла, што ў краіну прыбылі два расійскія транспартныя самалёты, на якіх прыляцела група вайскоўцаў, якую ўзначальвае генерал-палкоўнік Васіль Танкашкураў. Выданне спасылалася на журналіста Хаўера Майорку і яго запісы ў Twittter. Паводле яго слоў, у Венесуэлы прыбылі 99 расійскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0