Станіслаў Зась, фота Дзмітрыя Брушко

Станіслаў Зась, фота Дзмітрыя Брушко

Пра гэта дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась сказаў у інтэрв'ю Tut.by.

«Трэба прызнаць, што нацыянальная мова — адна з асноў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі любога народа. Калі мы гаворым аб абароне сваёй ідэнтычнасці, мы павінны культываваць адну з яе асноў — мову. Культываваць, прапагандаваць, ужываць — пра гэта размова ідзе.

Вядома, няправільна весці размову пра тое, што мы цяпер будзем насаджаць беларускую мову. Але рабіць так, каб яна была папулярнай, моднай, асабліва сярод моладзі. Дарэчы, цяпер, радасна, наша моладзь пачынае паварочвацца да беларускай мовы і выкарыстоўваць яе ў гутарцы. І гэты шлях трэба прайсці, каб мы ўмацоўваліся як нацыя і як народ.

— Вам могуць запярэчыць, што ва Украіне ўзяліся за развіццё нацыянальнай ідэнтычнасці і гэта прывяло да напружанасці як унутры краіны, так і па-за ёй. Пасля ўключэння гэтага ў Канцэпцыю, што беларуская ўлада цяпер не пабаіцца зрабіць у гэтым кірунку?

- Не пабаіцца папулярызаваць сваю мову. Не рэсурсам нейкім адміністрацыйным, абавязваючым або працісківаючы. Трэба стымуляваць, заахвочваць, ствараць умовы, каб прымяненне мовы пашыралася.

- Нейкія ідэі мер у вас ёсць? Напрыклад, пашырэнне адукацыі на беларускай мове было б правільнай мерай?

- Напэўна так. Але такія рэчы павінны рабіцца з улікам рэальных патрэб нашых людзей. Калі мы будзем заахвочваць і культываваць моду на беларускую мову, тады і запыт на адукацыю, дзелавыя зносіны будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0