Алена Ільіна вызвалена ад пасады намесніка старшыні і суддзі суда Цэнтральнага раёна Мінска.

Адмысловы ўказ прэзідэнта № 2 ад 5 студзеня 2009 года ўключаны ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Беларусі.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка загадаў звольніць суддзяў Валерыя Есьмана, Алену Ільіну і Тацяну Паўлючук, якія падазраюцца ў карупцыі. Кіраўнік Беларусі згадаў гэтыя імёны ў звязку з «кватэрнымі махінацыямі».

А менавіта — з гісторыяй пра тое, як пракурор Мінскай вобласці Міхаіл Снягір набываў сабе кватэру. Кватэра, казаў на нарадзе 13 лістапада Лукашэнка, была набытая з парушэннямі. І калі асоба, якая жыла ў ёй, звярнулася ў суд Цэнтральнага раёну, то суддзя Ільіна «ўзгадняла праз тэлефон са Снегіром паслядоўнасць сваіх дзеянняў». А суддзі Есьман і Паўлючук «прынялі рашэнне накласці спагнанне на наймальніка кватэры за нібыта самавольную перапланіроўку гэтай кватэры».

Аляксандр Лукашэнка загадаў старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу вызваліць ад займаных пасадаў суддзяў Ільіну, Есьмана і Паўлючук.

Усе трое суддзяў таксама вядомыя сваім удзелам у працэсах супраць актывістаў апазыцыі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0