Карыстальнікі Telegram атрымалі магчымасць выдаляць усе паведамленні, калі-небудзь апраўленыя ў прыватных гутарках (private), паведаміў заснавальнік месенджара Павел Дураў.

«Не мае значэння, хто адправіў паведамленне і калі — вы цалкам кантралюеце яго. Вы нават можаце сцерці ўсю размову з абодвух бакоў, калі хочаце», — напісаў ён у сваім Telegram-канале.

Раней карыстальнікі маглі выдаляць у сябе і ў атрымальніка толькі паведамленні, адпраўленыя на працягу апошніх 48 гадзін, цяпер гэтыя абмежаванні знялі. Акрамя таго, Telegram дазволіў цалкам сціраць так званыя сакрэтныя чаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0