12 студзеня (панядзелак), 21:30.
Тэлеспектакль быў паказаны на тэлеканале ў навагоднюю ноч і сабраў некалькі ўхвальных водгукаў у нас на сайце. Не раўня мінулагодняй «Паўлінцы».
У галоўных ролях - міс-Беларусь-2008 Вольга Хіжынкова і дэпутат, былы актор Купалаўскага тэатра Генадзь Давыдзька.
У аснове спектакля - байкі Кандрата Крапівы, а беларускія выканаўцы спяваюць песні «Песняроў».