Каля суда Цэнтральнага раёна Мінска, куды павінны прывезці Змітра Дашкевіча, сабраліся ягоныя родныя і сябры, паведамляе Еўрарадыё.

Змітра Дашкевіча затрымалі на мітынгу 24 сакавіка ў Мінску, дзе ён выступіў з рэзкай прамовай. Ягоная жонка Наста ў каментары Еўрарадыё распавяла пра затрыманне: «Калі я пачула першы абзац ягонай прамовы, то ўжо стала ўсё чакана». 

Яна не падтрымлівае тых, хто заклікаў пасля затрымання Дашкевіча спыніць святкаванне ў Кіеўскім скверы: «Ні Зміцер, ні хто іншы не быў бы рады, калі б спынялі канцэрт».

Наста Дашкевіч спадзяецца, што мужа не пасадзяць на суткі, зважаючы на міжнародныя адносіны: «У мяне яшчэ ёсць надзея, што амерыканскі пасол і міжнародная місія 28-га чысла важней, чым нейкі Дашкевіч. Паглядзім, хто каго — лабісты МЗС ці крыўда МУС». 

На 28 сакавіка ў Беларусь запланаваны візіт федэральнага канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца.

Змітра Дашкевіча затрымалі пасля рэзкай прамовы на Дні Волі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?