Жыхары Слоніма звярнуліся да раённых уладаў з просьбай перайменаваць плошчу Леніна ў цэнтры горада ў Тэатральную плошчу.

Рэч у тым, што на гэтай плошчы знаходзіцца Драматычны тэатр. А Ленін мае такое ж дачыненне да гісторыі Слоніма, як і да астатніх больш чым за 100 гарадоў Беларусі.

На сайце мясцовай газеты праводзіцца апытанне. Пасля публікацыі ў «НН» доступ да сайта «Слонімскага весніка» ўскладнены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0