25.03.2019 / 11:44

У Дзятлаве паставяць помнік гетману Канстанціну Астрожскаму 5

Гетман Астрожскі — герой бітвы пад Оршай

У Дзятлаве ў 2020 годзе паставяць помнік заснавальніку горада гетману Канстанціну Астрожскаму. Пра гэта БелТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Мясцовасць, дзе зараз знаходзіцца горад, у канцы XV стагоддзя была перададзена палкаводцу ВКЛ Канстанціну Астрожскаму з правам заснаваць тут мястэчка. Зараз у раёне вырашана увекавечыць памяць аб заснавальніку горада.

«Атрыманыя ўсе неабходныя ўзгадненні. Помнік плануецца ўсталяваць у 2020 годзе. Цяпер распрацоўваецца палажэнне аб конкурсе эскізных праектаў, затым можна будзе казаць пра тое, як будзе выглядаць помнік», - адзначылі ва ўпраўленні культуры. Фінансавацца праект будзе з пазабюджэтных сродкаў.

1
LitvinM / Адказаць
25.03.2019 / 12:23
Слава вялікаму ваяру ВКЛ. Годная справа
1
litwin / Адказаць
25.03.2019 / 13:13
чаму не у Воршы ?
1
Ян Севярын Бакей / Адказаць
25.03.2019 / 16:27
выдатна. але (дазвольце ізноў пазанудстваваць) спрадвечная назва з часоў Астрожскага не "Дзятлава", а "Зьдзяцель".. і на палацы (балой райбальніцы)не патрэбная памятная дошка пра тое, што тут адну ноч начаваў нядобрай памяці маскоўскі цар Пётр, калі ўжо гэта стагодьдзямі ўладаньні Астрожскіх ці там Радзівілаў..(пэўна ж, сваіх каралёў яны тут прымалі не ў прыклад часьцей - дзе памяць аб тым?)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру