Улада1818

Намеснік Бабіча працаваў генконсулам у Сімферопалі перад анексіяй Крыма

«Наша Ніва» нядаўна паведамляла, што ў пасольстве Расіі ў Мінску працуе сын расійскага палітыка Франца Клінцэвіча: вайсковец узнагароджаны граматай за Крымскую кампанію. 

Чытайце: Сын Франца Клінцэвіча, узнагароджаны за анексію Крыма, усплыў памочнікам Бабіча ў Беларусі

Мы звярнулі ўвагу на яшчэ аднаго супрацоўніка пасольства, фактычна другога чалавека пасля Бабіча — 58-гадовага дыпламата Уладзіміра Андрэева. 

Фота: Коммерсант

Біяграфія гэтага чалавека таксама даволі адметная: ён усю кар'еру адпрацаваў у сістэме савецкага і расійскага МЗС, прычым да 2013 года быў консулам Расіі ў Сімферопалі, ва ўкраінскім Крыме. 

Цікава, што з пасады Андрэеў сышоў у выніку скандала: ён назваў крымскіх татар «калектыўнымі здраднікамі». 

Справа была так: у Севастопалі адбывалася прэзентацыя фільма пра сталінскую дэпартацыю татар, на якую меліся прыйсці госці з Расіі. Андрэеў перад паказам запрасіў іх да сябе і забараніў ісці на прэм'еру. Чаму? Потым ён тлумачыў пазіцыю журналістам: «Расія не можа быць прадстаўлена на прэм'еры фільма, які скажае праўду аб вайне. […] У ім не закранутая тэма супрацоўніцтва асоб крымскататарскай нацыянальнасці з фашысцкімі акупантамі. […] Тэма здрадніцтва з боку прадстаўнікоў крымскататарскага насельніцтва павінна прысутнічаць як тлумачэнне дэпартацыі. […] Гэта абсалютна афіцыйна. Запішыце і пракручвайце любому крымскаму татарыну. Маё слова і слова Расіі павінна гучаць», — сказаў ён.

Па выніку справа ледзь не скончылася штурмам расійскага прадстаўніцтва татарамі, якіх калектыўна назвалі здраднікамі і апраўдалі дэпартацыю.

Татары выйшлі да расійскага генконсульства, рэагуючы на словы і дзеянні Андрэева, фота Новый Регион

Шэраг украінскіх палітычных партый таксама заклікаў выгнаць Андрэева з краіны, па выніку той сышоў сам. 

Але ўсплыў, як бачым, памочнікам Бабіча. 

За сваю пазіцыю ў Крыме да Андрэева прычапілася мянушка «найлепшы сябра Сталіна». 

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць