25.03.2019 / 12:11

Рэчыцкі Робін Гуд раздаў дзецям жуйкі з выкрадзенага ў краме апарата 3

Фота абласной міліцыі

Аператыўнікі крымінальнага вышуку знайшлі жыхара Рэчыцы, які выкраў апарат з жавальнымі гумкамі з тамбура крамы, паведамляе абласная міліцыя.

Пра тое, што прапаў гандлёвы апарат, у аператыўна-дзяжурную службу Рэчыцкага РАУС паведаміў індывідуальны прадпрымальнік. «Аператыўнікі крымінальнага вышуку Рэчыцкага РАУС праверылі запісы камер відэаназірання і ўсталявалі, што крадзеж здзейсніў непрацуючы раней судзімы за захоўванне наркотыкаў 32-гадовы мясцовы жыхар», - распавялі ва УУС.

Мужчына разбіў апарат, выцягнуў грошы і жавальныя гумкі, а затым утапіў яго ў рацэ. Жуйкі раздаў дзецям на вуліцы, а грошы прапіў.

1
Вецер валос. / Адказаць
25.03.2019 / 12:13
Як мог, так і дапамог.
1
Зьмiцер / Адказаць
25.03.2019 / 12:27
Няйнакш гэта была яшчэ адна форма грамадзянскага пратэсту альбо псіхалагічнай разгрузкі.
0
AQUARIUS / Адказаць
25.03.2019 / 13:00
К сожалению ни один чиновник не отдал детям деньги которые они воруют у нас
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру